ГлавнаяИсполнителиLuna:rБиография Luna:r
TOP песен исполнителя
"Luna:r"
  1. The Dub Bla
  2. Bulki
  3. Cristal Yes
  4. Joe's Last Chance
  5. Something Big
  6. Nirvana
  7. Phoebe's Song
  8. Garicki
  9. Wicked Jah
TOP альбомов исполнителя
"Luna:r"
  1. Eclipse
имя:

Luna:r


жанры: electronic, dub, downtempo, trip-hop, belarus, chillout

LUNA:R - один из самых интересных белорусских электронщиков. Он писал в жанрах Trip-Hop, Electronic, Experimental. Но сейчас его больше нет. Он умер в мае 2006.

Интервью с Luna:r-ом в «Нашей Ниве»

Афрыка для электрадзіцяці

Піша Тэда Лі.
У электронным сьвеце Жэню клічуць Luna:r — гэта азначае, што зараз спыніцца брутальны драм’н’бас, брэйк-біт і брыкс і пачнецца расслабуха — павольны трып-хоп і чылаўт.

Жэня жыве адзін у вялізным трохпавярховым доме. Улетку ён выкапаў сажалку ў форме фасоліны ў двары і запусьціў туды залатую рыбку. Залатая рыбка не канчала жыцьця самагубствам, яна проста ўсплыла ўверх брухам. Цяпер Жэня ведае: залатыя рыбкі не жывуць у мутнай вадзе.

Песьні тэктанічных парод

Упершыню пачуўшы Жэневу музыку на электроннай вечарынцы арганізацыі Electrokids, яго сябар параўнаў гукі з паскораным рухам тэктанічных парод. Сам Жэня абыякава ставіцца да любых азначэньняў сваёй музыкі — ён робіць справу, якая падабаецца яму. У электронным сьвеце Жэню клічуць Luna:r — гэта таксама азначае, што зараз спыніцца брутальны драм’н’бас, брэйк-біт і брыкс, пад якія можна каўбасіцца да раніцы, і пачнецца расслабуха — павольны трып-хоп і чылаўт.

— Цяпер ад мяне чакаюць менавіта такога, і таму для вечарынак я адбіраю з усіх зробленых трэкаў тое, што людзі зьбіраюцца пачуць пад назавай Luna:r, — кажа Жэня.

У тусоўку «электрадзяцей» Жэню запрасіў Ягор два гады таму, калі для правядзеньня вечарынак адбіралі прэтэндэнтаў на тое, каб граць у СЭВе («Сыстэме электроннага вар’яцтва» — так завецца большасьць мерапрыемстваў Electrokids). Luna:r прыгадвае, што першы іх выступ адбыўся ў «Budda-бары» — было шмат людзей, для якіх Жэню іграць спадабалася.

— Калі я раблю музыку, я не імкнуся адразу вызначацца з напрамкам, — расказвае Luna:r. — Я раблю тое, што ўдаецца, тое, што адчуваю і чую: калі усе гукі гучаць гарманічна, прысутнічаюць элемэнты з самых розных стыляў. Я не хачу належаць да адной пэўнай стылістыкі.

Разьдзяўбайства па волі

— Жэня, ты ж разьдзяўбай? — выпрошваю я ў яго прызнаньне. На гэтым моманце сябры электроншчыка пачынаюць гучна сьмяяцца і просяць адказаць на гэтае пытаньне за яго.

— Ага, мае сябры могуць лепш расказаць пра тое, чым я часам займаюся. Так, я разьдзяўбай. Я не шкадую сябе, ня думаю пра заўтра, не гляджу на сябе збоку, ня думаю пра вынікі і раблю кучу глупстваў.

Фундамэнтам Жэневага разьдзяўбайства зьяўляюцца тры рэчы, у спажываньні якіх ён ня мае ніякай меры, — алькаголь, грошы і сябры. Калісьці раней Luna:r прызнаваўся мне, што ў тыдні ён мае толькі адзін шчасьлівы дзень — пятніцу: тады ён вясёлы і бадзёры, пакуль не пачнецца «загул» да наступнай пятніцы. Калі пачынаеш гуляць, немагчыма спыніцца.

— Я не адказваю ні за што, апроч сябе, — сьмяецца Жэня, — таму мяне ня стрымлівае ні сям’я, ні грамадзкія рамкі. Калі хочацца зрабіць якую-небудзь дурноту, я раблю яе.

Не для друку

— Ненавіджу людзей, якія праз сваю скаванасьць і няўпэўненасьць у сабе паводзяць сябе агрэсіўна і наадварот, хочуць здавацца раскаванымі, — зазначае Жэня. — Не люблю, калі людзі бяз пэўных здольнасьцяў бяруцца за нейкую справу. Хоць любы чалавек без жаданьня быць лідэрам зрабіў бы гэта нашмат лепей. Не люблю ўпэўненых у сабе ёлупняў.

— О, гэта вельмі палітычна, — хіхікае яго сябрук, — гэта не для друку.

Каб любіць Беларусь нашу…

— Я люблю сваю радзіму ў будынках, дрэвах, вуліцах, у матэрыяльных рэчах, — разважае Luna:r. — Але я не люблю яе ў масе людзей, увогуле беларусаў не люблю. Тыя нацыянальныя рысы, якія выдаюцца за нашы плюсы, зьяўляюцца велічэзнымі мінусамі. Памяркоўнасьць для мяне — ня больш чым проста баязьлівасьць. І тая гасьціннасьць — звычайная паслужлівасьць. Калі ў сям’ю прыяжджае госьць, яго прымаюць ледзьве не шыкоўна, а пасьля ад’езду гаспады-ня пачынае ныць: «Бюджэт патрацілі дзе цяпер грошы на жыцьцё знайсьці…» Няўжо нельга адразу сказаць: «Я вас пачастую гарбатай зь печывам, а то пасьля ў нас будуць праблемы». Не, яны дастануць усё, а пасьля будуць і шкадаваць, і пляткарыць пра яго.

— Можа, хоць нешта табе ў гэтых беларусах падабаецца? — пытаю я.

— Ёсьць шмат людзей, якія, хоць і адчуваюць інфармацыйны голад, хоць і «варацца» сярод тых, хто хоча зрабіць іх сярэднестатыстычнымі, шэрымі, памяркоўнымі, застаюцца разумнымі, мілымі, каляровымі і абаяльнымі, — намазвае Жэня масла на маё сэрца.

— Усё роўна Беларусь як краіна зьнікне з палітычнай мапы сьвету, — правакуе Жэню сябар.

— Калі ўжо Беларусь зьнікне, — кажа Luna:r, — то тады, значыць, астатнія краіны таксама пазьнікаюць.

— А як ты ўяўляеш сабе ідэальную краіну? — пытаецца яшчэ адзін сябар электроншчыка.

— Па-першае, — задумваецца Жэня, — трэба, каб усё рабілася для людзей, а не народ араў на нейкі ілюзорны дабрабыт. Па-другое, павінна быць свабода для самарэалізацыі кожнага. Ну і, вядома, нацыянальная самасьвядомасьць.

— Ты б хацеў, каб вуліца размаўляла па-беларуску? — цікаўлюся я.

— Вядома, я вельмі люблю, калі гавораць на нашай мове. Толькі не трасянка!

Афрыка на даляглядзе

Праз тры тыдні Жэня зьяжджае ў зусім іншы сьвет. У Паўднёвай Афрыцы працуюць бацькі, і ён нарэшце вырашыў, што менскай адзіноты ды самастойнасьці яму хапіла.

— Чаго ты хочаш ад Афрыкі? — нападаю я.

— Найперш мне хочацца атрымаць новыя ўражаньні, пазбавіцца ад прышчэпленага Менскам пачуцьця будзённасьці. Я занадта доўга ўжо анідзе ня быў. Ну і, безумоўна (пераходзіць на ўзвышана-палётны тон), чакаю сустрэчы з унікальнымі краявідамі, расьлінамі і жывёламі.

Памятаю, як год таму, завіснуўшы ў страшэнна дэпрэсіўным стане, Luna:r расказваў пра сваё адзінае жаданьне: стаяць на вяршыні скалы і глядзець уніз на мора, якое пачынае штарміць. Афрыка нікому ніколі не абяцала спакою, Афрыка ўвогуле нікому нічога не абяцала. Можа, менавіта там усё будзе настолькі нечакана, наколькі гэта патрэбна Жэню, каб жыць. Можа, там ён стане знакамітым, і зьдзейсьніцца мара жыцьця любога творцы — жыць за кошт творчасьці. Можа, калі-небудзь у дыскарнях нам прапануюць новы вельмі цікавы альбом нейкага далёкага паўднёвага Luna:r’a.

Оставь нам своё мнение о статье про "Luna:r"
У нас недавно искали:
Тело (cover ЛСП)  ЛСП - Тело (минус, FL studio remix)  Гелик / Benz Truck (Part 2) [Рифмы и Панчи]  Benz Truck Pt. 2 (Shot by @metro_blu)  Rah![.com/benz_club]  LIL PEEP АКАПЕЛЬНО. // BENZ TRUCK - ГЕЛИК  Lil peep benz truck  Post Up // feat. Lil Tracy // Prod. HYRICH  Benz truck (cover lil peep)  Thunder (На русском) 
2010-2024 © Tottext.ru Тексты песен